Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве
Узгаранне ў шматпавярховіку ў Кіеве / Telegram
Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве. На гэты раз "Кінжаламі" і іншымі ракетамі. 2 студзеня ў некалькіх раёнах упалі абломкі збітых ракет, там ёсць праблемы са святлом і вадой. Вядома пра пацярпелых, паведамляе hromadske.ua.
У Саломенскім раёне ў выніку ракетнай атакі было ўзгаранне ў шматпавярховіку, дзясяткі чалавек шпіталізавалі, ёсць адна загінулая.
У Харкаве ў выніку ракетнай атакі загінуў адзін чалавек, больш за 40 пацярпелі. Ёсць ахвяры і параненыя і ў іншых гарадах.
facebook.com/GeneralStaff.ua