Расія можа планаваць вялікі наступ на Украіну ўжо сёлета

Расійскія вайскоўцы / Reuters
Расія можа планаваць вялікі наступ на Украіну ўжо сёлета. Як піша Financial Times са спасылкай на ўкраінскіх чыноўнікаў, расійскія войскі паспрабуюць канчаткова захапіць Данецкую, Луганскую, Херсонскую і Запарожскую вобласці.
Не выключаюцца таксама спробы зноў атакаваць Харкаў і нават Кіеў. Разам з тым вялікіх шанцаў на прарыў фронту ў абодвух бакоў няма.
На захадзе спадзяюцца, што ўкраінская тактыка абароны і атакі дальнабойнай зброяй дапамогуць УСУ сабраць сілы для наступу ў 2025 годзе.
Як адзначае FT, Украіна больш не спадзяецца на хуткую перамогу і рыхтуецца да зацяжной вайны. "Перспектывы аператыўнага прарыву з абодвух бакоў у 2024 годзе малыя", — сказаў выданню ананімны амерыканскі чыноўнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.