Расіі пагражае дэфіцыт... солі! Справа ў Казахстане і санкцыях
Прадукцыя "Руссолі"
Расіі пагражае дэфіцыт... солі! Праблемы ўзніклі ў кампаніі "Руссоль", якая пастаўляе на расійскі рынак 42% харчовай солі. У хуткім часе яна не зможа карыстацца сваім радовішчам, бо Казахстан праз заходнія санкцыі забараняе падаваць пустыя вагоны на бліжэйшую да яго чыгуначную станцыю.
Дзеянні перавозчыкаў ужо прывялі "да зрыву паставак прадукцыі, у тым ліку ў адрас абарончых прадпрыемстваў", — сцвярджаюць у кампаніі. Ёсць пагроза спынення ўсёй вытворчасці. Такім чынам, тое, што беларускія прапагандысты выдумлялі пра заходнія краіны, стала цалкам рэальным на ўсход ад Беларусі.