Раніцай па Брэсцкай вобласці пранесся ўраган
Ураган прайшоўся па Антопалі / Еўрарадыё
Раніцай 26 жніўня па Брэсцкай вобласці пранёсся ўраган. Стыхія валіла дрэвы, галінамі выбітыя вокны ў дамах і пашкоджаны аўтамабілі.
Сур'ёзна дасталася мястэчку Антопаль у Драгічынскім раёне. Там моцная навальніца раскідала намёты на мясцовым кірмашы, заадно затапіўшы яго тэрыторыю.