Работнікі кампаніі Boeing пачалі страйк на заводах у ЗША

Страйковец з Boeing

Страйковец з Boeing / Reuters

У панядзелак абвясцілі страйк супрацоўнікі амерыканскага вытворцы самалётаў Boeing. Перад гэтым яны адхілілі другую прапанову новага кантракту, паведамляе інфармагенцтва Reuters.

За адхіленне  перагледжанага чатырохгадовага кантракту з Boeing прагаласавалі каля 3200 работнікаў на заводах Boeing у штатах Місуры і Ілінойс. Пра гэта афіцыйна паведаміў авіяцыйны прафсаюз IAM.

На заводах, дзе абвешчаны страйк, збіраюць знішчальнікі Boeing F-15 і F/A-18, трэніравальны самалёт T-7 і беспілотнік-запраўнік MQ-25, які распрацоўваецца для ВМС ЗША.

Кіраўніцтва кампаніі заяўляе, што адхілены чатырохгадовы кантракт павялічыў бы сярэдні заробак прыкладна на 40%, у ім быў бы бонус за ратыфікацыю ў памеры 5000 долараў, а таксама больш адпачынку і бальнічных.

На мінулым тыдні кампанія Boeing паведаміла пра павелічэнне даходаў за другі квартал 2025 году і скарачэнне стратаў. Страты склалі 611 мільёнаў долараў у другім квартале. За аналагічнгы перыяд летась яны склалі 1,44 мільярда долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.