Работнікам смеццеперапрацоўчага завода трапіўся прадмет з надпісам "тратыл"

Работнікам смеццеперапрацоўчага завода трапіўся прадмет з надпісам "тратыл"

Работнікаў Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода эвакуявалі, калі выявілі прадмет з надпісам "тратыл". Падрабязнасці агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

3 кастрычніка каля 17-й гадзіны майстар завода затэлефанаваў у Маскоўскі РАУС і заявіў, што ў пры сартаванні бытавых адкідаў быў знойдзены прадмет з надпісам "Тратыл, 200 г".

На месца здарэння выехалі службы экстранага рэагавання, а таксама сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5526. З вытворчага ўчастка эвакуявалі 35 рабочых.

На шчасце, ніякіх выбуховых рэчываў у знаходцы не было. Там быў проста кавалак мыла, загорнуты ў паперу і замацаваны скотчам.

У міліцыі кажуць, што гэта ўжо другі падобны выпадак на смеццеперапрацоўчым заводзе. Па факце праводзіцца праверка.