Рабаванне на вуліцы Галадзеда: замежнік скраў гарэлку і выпіў яе ў двары

Надзвычайнае здарэнне на вуліцы Галадзеда ў Мінску / 24ua.com.ua
Замежнік скраў бутэльку гарэлкі ў краме на вуліцы Галадзеда ў Мінску. Як паведамляе minsknews.by, гэта адбылося пасля тыднёвага запою госця сталіцы, які спыніўся ў сваіх знаёмых.
Зайшоўшы ў краму, мужчына зразумеў, што ў яго не хапае грошай на пакупку і паспрабаваў скрасці бутэльку. На ўваходзе спрацавалі супрацьакражныя вароты. Заўважыўшы ахоўніка, "пакупнік" паскорыў крок. Работнік крамы пабег за ім, патрабуючы аддаць выкрадзенае.
Злачынец схаваўся ў дварах, дзе, перавёўшы дух, выпіў гарэлку.
Асобу наведвальніка крамы ўстанавілі, дзякуючы запісам камер відэаназірання. Мужчына затрыманы, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.
Суд прызначыў замежніку пакаранне ў выглядзе двух месяцаў арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.