Рабаўнік, які напаў на жанчыну ў Мінску, пакінуў свой мабільны тэлефон

Рабаўнік, які напаў на жанчыну ў Мінску, пакінуў свой мабільны тэлефон

Рабаўнік, які напаў на 50-гадовую жанчыну ў Мінску, пакінуў на месцы здарэння свой мабільны тэлефон. Малады чалавек спрабаваў адабраць сумку, але сустрэў супраціўленне з боку мінчанкі, і вымушаны быў збегчы. 19-гадовага хлопца на працягу сутак затрымала міліцыя. Ім аказаўся жыхар сталічнага мікрараёна Серабранка.

Як паведаміла прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва, у адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкулах "Замах на злачынства" (арт. 14 КК) і "Рабаванне" (ч. 2 арт. 206 КК). Высветлілася, што малады чалавек мае дачыненне да здзяйснення двух аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Ленінскага раёна Мінска.