Пяскоў распавёў у чым прычына забароны Беларуссю транзіту нямецкіх тавараў

Прычына забароны Беларуссю транзіту нямецкіх тавараў — агрэсіўныя адносіны да гэтай краіны з боку краін Еўрасаюзу. Такую думку выказаў прэс-сакратар Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"Гэта наступства рэзкіх, неапраўданых і незаконных санкцый", — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, каментуючы магчымасць абмежавання Мінскам транзіту нямецкіх тавараў з Еўропы ў Расію і Кітай. Па словах прэс-сакратара, "парушэнні экспартна-імпартных ланцугоў не выключаныя, патрэбная праца для мінімізацыі наступстваў", цытуе словы Пяскова "РИА Новости".
6 ліпеня падчас нарады аб супрацьдзеянні санкцыйным мерам Лукашэнка заявіў, што плануе забараніць імпарт і транзіт нямецкай прадукцыі. Пры чым, па яго указанні, беларускія меры павінныя быць настолькі суровыя, што заходнія краіны мусяць адчуць, "што такое Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.