Чаму “моцны лідар” баіцца спыніць рэпрэсіі і як Кітай уплывае на Лукашэнку?

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Падчас прэс-канферэнцыі 5 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноўку ўзгадаў Лукашэнку. І ўзгадваў Трамп яго ў чарговы раз выключна ў звязку з палітвязнямі. Па словах Трампа, перамовы з Лукашэнкам наконт вызваленя закладнікаў, якіх утрымлівае рэжым, працягваюцца і ён спадзяецца, што бліжэйшым часам адбудзецца вызваленне часткі з 1400 вязняў. Адметна, што еўрапейскі бок ніякім чынам да гэтых перамоваў не далучаны. У тым ліку і з-за таго, што міграцыйныя атакі з тэрыторыі Беларусі на межы Еўрасаюза не спыняюцца. Як і не спыняюцца спробы часткі беларускіх дэмсіл дамагчыся прыцягнення Лукашэнкі і яго бліжэйшых паплечнікаў да адказнасці праз розныя еўрапейскія інстытуцыі.
Ці сапраўды візіт Лукашэнкі ў Кітай для ўдзелу ў пасяджэнні ШАС і парадзе ў Пекіне стаў дэманстрацыяй выбару Мінска на карысць антыамерыканскай кааліцыі? Чаму гэта дэмастрацыя не паўплывала на пазіцыю Трампа адносна Лукашэнкі і ці варта спадзявацца на вызваленне значнай колькасці палітвязняў? Ці можна разглядаць кейс “Карпушонак супраць Латушкі” ў звязку зперамовамі паміж Мінскам і Вашынгтонам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.