П'яны мужчына спаліў гандлёвы павільён сваёй жонкі

П'яны мужчына спаліў гандлёвы павільён сваёй жонкі

П'яны мужчына спаліў гандлёвы павільён сваёй жонкі. Здарэнне адбылося ўвечары 30 студзеня ў Лунінецкім раёне Брэстчыны.

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, у вёсцы Дрэбск ад падпалу згарэў гандлёвы павільён. Міліцыя затрымала падпальшчыка — ім апынуўся муж гаспадыні павільёну. Падчас здарэння мужчына быў нецвярозым. Знішчаная маёмасць жонкі-прадпрымальніцы была ацэненая ў 475 млн рублёў.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам. 49-гадовы мужчына раней ужо быў судзімы за знішчэнне маёмасці і пагрозу забойствам. Цяпер яму пагражае да 10 год пазбаўлення волі.