П'яны магілёвец-"бяспраўнік" пратараніў фуру ля ўзбочыны (фота)

Каля 16-й гадзіны 22-гадовы нецвярозы магілёвец на аўтамашыне ВАЗ-2109 ехаў занадта хутка. Ён сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Volvo з паўпрычэпам Shmitz, які стаяў ля правага краю праезнай часткі. 

Як піша onliner.by, у выніку аварыі кіроўца атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу, закрыты пералом правага пляча і быў шпіталізаваны. Пасведчання кіроўцы ён не мае, бо быў пазбаўлены правоў.

Фота — ДАІ Магілёўскай вобласці