П'яны кіроўца збіў дзяўчыну і спыніўся толькі пасля стрэлаў даішніка

Здарэнне адбылося ў Іўі каля паўночы 17 жніўня. Пасварыўшыся з грамадзянскай жонкай, нецвярозы мужчына пачаў скандаліць і збіў яе. Потым ёе сеў за руль "Аўдзі", хоць і не меў правоў кіроўцы. Жанчына патэлефанавала ў іўеўскую міліцыю, каб паведаміць пра гэта. 

Тым часам, як піша "Комсомольская правда", гора-кіроўца ўрэзаўся ў плот. Потым ён стэлефанаваўся з братам, які пры дапамозе трактара дапамог выцягнуць машыну на дарогу. Мужчына зноў сеў за руль. На тратуары ён збіў дзяўчыну і ўцёк з месца здарэння. Пацярпелую шпіталізавалі. 

Потым машыну парушальніка заўважыў нарад ДАІ, калі аўто рухалася па сустрэчнай паласе. Парушальнік не спыніўся на патрабаванне патруля і нават зачапіў па ўскоснай службовую "Ладу". Затрымалі мужчыну толькі пасля таго, як даішнік пачаў страляць па аўто.

Фота — kp.by