П'яны кіроўца ўрэзаўся ў аўтобус з дзецьмі
Інцыдэнт адбыўся зранку 27 чэрвеня на вуліцы Чырвонай у Мінску.
Кіроўца Daewoo зрабіў як мінімум два сутыкненні з іншымі машынамі, піша onliner.by. Спярша ён зачапіў Renault Kangoo, але нават не заўважыў гэтага. Аўтамабіль працягваў рухацца, пакуль не ўрэзаўся ў спынены аўтобус, у якім дзеці збіраліся ехаць у летнік. У ДАІ паведамілі, што 64-гадовы парушальнік быў нецвярозы. Медагляд паказаў у яго 1,86 праміле алкаголю.
Відавочцы дадаюць, што пасля сутыкнення з аўтобусам кіроўца хацеў даць задні ход і паехаць далей. Яму заглушылі рухавік у аўто. Калі мужчыну выцягнулі, ён ледзь стаяў на нагах.
Фота — onliner.by