П'яны кіроўца перакуліўся на грузавіку, вёз цыстэрну прапан-бутану (фота)

Грузавік "Вольва" з прычэпам-цыстэрнай з'ехаў з аўтатрасы і перакуліўся. Ён перавозіў больш за 17 тон сумесі прапан-бутану. Як інфармуе прэс-служба МНС, кіроўцам аказаўся 57-гадовы грамадзянін Польшчы. Ён вёз груз у Беласток. Было высветлена, што паляк быў моцна п'яны.



Учора вяліся працы па ліквідацыі наступстваў здарэння.



Фота — МНС