П'яны гродзенец зарэзаў запрошанага госця

П'яны гродзенец зарэзаў запрошанага госця

Трагічна скончылася п'янка ў Гродне для аднаго з мясцовых жыхароў. 

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 29-гадовы мужчына сабраў гасцей для выпіўкі. Зарэўнаваўшы жонку, ён пачаў сварыцца з ёй. 54-гадовы госць вырашыў умяшацца ў канфлікт, і сам стаў яго ўдзельнікам. 

"Падчас сваркі ўжо паміж прадстаўнікамі моцнага полу больш малады з іх схапіўся за нож, якім нанёс смяротны ўдар свайму апаненту", — распавёў начальнік Ленінскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Алег Карпушкін

Паранены мужчына памёр, не дачакаўшыся прыезду хуткай медыцынскай дапамогі, якую яму выклікалі іншыя сабутэльнікі.

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства.