Пяць расійскіх губернатараў падалі ў адстаўку
У Расіі адбываецца парад губернатарскіх адставак. Пра свой сыход абвясцілі чатыры губернатары, піша "Новая газета".
Гэта кіраўнікі Томскай вобласці Сяргей Жвачкін, Кіраўскай — Ігар Васільеў, Саратаўскай — Валерый Радаеў і кіраўнік Марый Эл Аляксандр Еўсціфееў.
Акрамя таго разанскі губернатар Мікалай Любімаў заявіў, што не будзе вылучацца на наступныя выбары кіраўніка рэгіёна.