Пуцін выбачыўся перад Аліевым, але не за тое
Пуцін і Аліеў / ТАСС
Уладзімір Пуцін выбачыўся перад прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Але толькі за тое, што азербайджанскі самалёт на гэтым тыдні збілі "ў паветравай прасторы Расіі".
Расійскія дзяржаўныя медыя пішуць не пра збіццё, а пра "трагічны інцыдэнт".
Доказы віны Расіі ў збіцці самалёта 25 снежня, як і патрабаванні азербайджанскіх дэпутатаў каб Расія выбачылася, і расійская, і беларуская прапаганда ігнаруюць.