Прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу агучаць 17 снежня

Прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу агучаць 17 снежня

Прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу агучаць 17 снежня а 12-й гадзіне ў Мінскім гарадскім судзе. Пра гэта ў Twitter паведаміла яго жонка Вікторыя.

Суд закрыты. Пальчыса абвінавачваюць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "распальванне сацыяльнай варожасці", "арганізацыя масавых беспарадкаў", "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ". Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Эдуард Пальчыс прызнаны палітвязнем. Яму 31 год. Пальчыс вядомы як публіцыст, заснавальнік сайта 1863x.com. У 2016-м праваабаронцы ўжо прызналі яго палітвязнем.

Блогер быў затрыманы 27 верасня 2020-га. Яму прысудзілі 30 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх ён на волю не выйшаў — была распачата крымінальная справа. Цяжарная жонка Эдуарда з'ехала за мяжу і ўжо там нарадзіла дачку.

У красавіку 2021-га тэлеграм-канал Эдуарда Пальчыса ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.