Пры загадкавых абставінах у Кракаве загінуў беларускі актывіст

Сяргей Дубінін / "Гомельская Вясна"
У Польшчы пры загадкавых абставінах загінуў 50-гадовы рэчыцкі актывіст Сяргей Дубінін. Пра гэта паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка.
Беларускага палітуцекача знайшлі мёртвым 15 красавіка ў Кракаве.
"Яго цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі ў доме, дзе ён жыў. Усё памяшканне ў крыві, на падлозе — нож, сам Сяргей ужо без прыкмет жыцця, у агульнай ваннай. Так сцвярджае яго сусед Аляксандр Алмаеў, які першым выявіў трагедыю", — піша "Гомельская Вясна".
Паводле Алмаева, яго сусед ляжаў мёртвым у ненатуральнай позе, ужо халодны. Хуткая дапамога канстатавала смерць, паліцыя пачала расследаванне. Памяшканне апячаталі, ідуць следчыя дзеянні.
Адзначаецца, што Дубінін удзельнічаў у грамадскім жыцці, быў незалежным назіральнкіам за выбарамі ў Рэчыцы. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года збіраў подпісы ў камандзе альтэрнатыўнага кандыдата. Пазнеё мужчына быў вымушаны пакинуць Беларусь, працаваў у Польшчы на будоўлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.