Пры выбуху на метро "Каломенская" ў Маскве параненая грамадзянка Беларусі
Грамадзянка Беларусі Вераніка Курадовец пацярпела пры выбуху на станцыі метро "Каломенская" ў Маскве, паведамляе life.ru. Здарэнне адбылося а 10-й гадзіне раніцы 22 снежня.
Газавы балон выбухнуў з-за халатнасці рабочых. Ад выбуху пацярпелі сем чалавек.
Адна з пацярпелых — 26-гадовая грамадзянка Беларусі Вераніка Курадовец. Яе даставілі ў адну з маскоўскіх клінік са страсеннем галаўнога мозгу і рванымі ранамі скроневай вобласці. Мяркуецца, што дзяўчына атрымала аскепкавыя раненні на аўтобусным прыпынку.
Грамадскія ўстановы ў раёне выбуху працуюць у звычайным рэжыме.