Пры выбуху на кірмашы феерверкаў у Мексіцы загінулі 29 чалавек
Ахвярамі выбуху на кірмашы Сан-Пабліта ў Мексіцы сталі 29 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні, інфармуе Бі-Бі-Сі.
Каля 13 дзяцей атрымалі апёкі больш за 90% паверхні цела. Іх адправілі на лячэнне ў ЗША. Губернатар штата Мехіка Эрувіель Авіла паабяцаў пакараць вінаватых, а таксама даць дапамогу тым, чые дамы пацярпелі ад выбуху.
Верагоднай прычынай выбуху, як мяркуецца, сталі недастатковыя меры бяспекі на рынку. Падчас выбуху на кірмашы было шмат наведвальнікаў, якія куплялі феерверкі да Калядаў і Новага года. Па словах відавочцаў, пажар узнік раптоўна і стаў імкліва распаўсюджвацца.