Прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак сыходзіць у адстаўку

Каталін Новак / AFP
У суботу, 10 лютага, прэзідэнт Венгрыі Каталін Новак аб'явіла пра тое, што сыходзіць у адстаўку. Як паведамляе Reuters, прычынай такога рашэння стаў узмоцнены ціск з боку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, з-за памілавання чалавека, асуджанага за ўтойванне сэксуальнага гвалту ў дзіцячым доме.
— Я зрабіла памылку… Сёння апошні дзень, калі я звяртаюся да вас як прэзідэнтка, — сказала Каталін Новак падчас эфіру на дзяржаўным тэлебачанні.
Апазіцыя заклікала Новак сыйсці з гэтай пасады яшчэ раней.
46-гадовая Каталін Новак была прэзідэнтам менш за два гады. Яна стала першай жанчынай, якая займала такую пасаду ў Венгрыі. Прэзідэнта ў гэтай краіне абірае парламент.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.