Прэзідэнт ЗША назваў Пуціна "ваенным злачынцам"
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў Уладзіміра Пуціна "ваенным злачынцам". Яго словы цытуе карэспандэнт Bloomberg. Байдэн лічыць, што агрэсія РФ супраць Украіны з ракетнымі ўдарамі па бальніцах, жылых дамах, школах прывядзе расійскага прэзідэнта на лаву падсудных.
Словы Байдэна пра Пуціна паўтараюць расійскія прапагандысты.
Раней расійскага прэзідэнта назваў "ваенным злачынцам" у сваёй рэзалюцыі Сенат ЗША.