Прэзідэнт Парашэнка загадаў узняць над Славянскам украінскі сцяг

“Начальнік Генеральнага штабу Украіны Віктар Мужэнка далажыў прэзідэнту Украіны Пятро Парашэнку, што сёння ўначы баевікі, якія спрабавалі вырвацца са Славянска, трапілі пад мінамётны агонь украінскіх вайскоўцаў”, — цытуе паведамленне прэзідэнцкага сайту ВВС. — У выніку былі падбітыя 1 танк, 2 БМП і 2 БМД баевікоў”.

“Прэзідэнт даў даручэнне начальніку Генштаба Узброеных сіл Украіны ўсталяваць дзяржаўны сцяг над гарсаветам Славянска”, — інфармуе прэс-служба Парашэнкі.

Улады самаабвешчанай Данецкай рэспублікі таксама пацвердзілі, што баевікі пакінулі Славянск.