Прэзідэнт Літвы: за што паміраюць салдацікі Пуціна?

Прэзідэнт Літвы: за што паміраюць салдацікі Пуціна?

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаўся наконт матывацыі ўдзельнікаў вайны ва Украіне. "Я гляджу на гэтых [расійскіх] салдацікаў і не бачу матывацыі, за што яны павінны змагацца, цытуе яго словы Delfi. — За Пуціна? Хто такі для іх Пуцін?"

З расіянамі ўсё відавочна — гэта "армія агрэсара, салдаты агрэсара", кажа Наўседа. "Калі глядзіш на ўкраінцаў, добра разумееш, што яны змагаюцца за сваю зямлю, за сваіх жонак і дзяцей, сем'і, нарэшце — за сваю будучыню, — працягвае літоўскі прэзідэнт. — Іх вайсковая дысцыпліна і баявы дух не паддаюцца параўнанню".

Гітанас Наўседа перакананы, што Уладзіміра Пуціна "спыніць не спроба тушыць пажар агнём, а найперш страты ва Украіне". Таму ён заклікае Захад зрабіць дапамогу Украіне "больш эфектыўнай і рэальнай", і тады "больш будзе страт у Пуціна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.