Праваабаронцы: у Беларусі ўжо 451 палітвязень
У Беларусі ўжо 451 палітвязень. У пятніцу дадаліся яшчэ 15 чалавек: Наталля Барынава, Сяргей Богдан, Віктар Іванцоў, Уладзімір Кацюбка, Яўген Комбуль, Сяргей Красоўскі, Уладзімір Ланкевіч, Аліна Муратава, Максім Пыцель, Сяргей Розум, Сяргей Сіліч, Максім Сілюк, Вольга Сыраватка, Сяргей Шабуня і Павел Федукевіч. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць іх вызвалення, паведамляе spring96.org.