Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек

Яшчэ дзевяць беларусаў прызнаныя палітвязнямі / pixabay.com
Яшчэ дзевяць чалавек атрымалі статус палітвязняў, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Гэта Уладзіслаў Сёмуха, Віктар Жаваранак, Аліна Горава, Андрэй Сініца, Галіна Смірнова, Павел Кучаравенка, Дар’я Іксанава, Дзяніс Анцілеўскі, Дзмітрый Палтарак.
Усім ім ці выстаўленыя абвінавачанні, ці вынесеныя прысуды за ўдзел у масавых пратэстах па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
На сёння ў Беларусі праваабаронцы "Вясны" налічваюць 1494 палітвязняў. Аднак колькасць людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах, значна большая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.