Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні ў Моталі
На фестывалі "Мотальскія прысмакі" / Еўрарадыё
Праваабаронцам стала вядома пра масавыя затрыманні ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Вядома пра затрыманне як мінімум 4 чалавек, але дакладная колькасць затрыманых невядомая. Няясная пакуль і прычына.
Праваабаронцы пішуць, што затрыманні закранулі мясцовыя прадпрыемствы, асабліва мясны цэх.
Нагадаем, Моталь вядомы сваім кулінарным фестывалем "Мотальскія прысмакі", які з 2008 года штогод праходзіць у аграгарадку.