Праваабаронцу Насту Лойку і яшчэ шэсць чалавек дадалі ў "спіс тэрарыстаў"
Наста Лойка
Камітэт дзяржаўнай бяспекі папоўніў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Як заўважылі праваабаронцы "Вясны", у гэтым спісе з'явіліся новыя сем прозвішчаў.
Гэта псіхолаг Андрэй Рускіх, айцішнік Аляксандр Леановіч, Сяргей Рудзянкоў, праваабаронца Наста Лойка, кандыдатка геаграфічных навук Ганна Скрыган, Аляксей Кавалёў, музыка Аляксей Кузьмін.
Агулам у "тэрарыстычным спісе" цяпер значацца 1120 чалавек, з іх 368 — беларусы. Раней КДБ выдаліў з гэтага спісу дзевяць чалавек.