Праваабаронца Аляксандр Вайцешык не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
Аляксандр Вайцешык / t.me/viasna96/
Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Па інфармацыі @viasna_brest, ён па-ранейшаму ў ізалятары. На якой падставе Вайцешык застаецца затрыманым, пакуль невядома.
Праваабаронцу затрымалі 9 лістапада і арыштавалі на 15 сутак. На волю Аляксандр Вайцешык мусіў выйсці яшчэ 24 лістапада. Не вызвалілі яго і 27 лістапада (калі б яго "перазатрымалі" на 72 гадзіны).
Вясной 2021-га Вайцешык на знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і несправядлівага арышту аб'яўляў за кратамі галадоўку.