Хапун у Баранавічах: затрымалі не менш за дзесяць чалавек
Аляксандр Вайцешык / spring96.org
У Баранавічах сілавікі 9 лістапада зладзілі хапун: затрымалі не менш за дзесяць чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
Сярод затрыманых — праваабаронца Аляксандр Вайцешык. Вядома, што ў яго дома адбыўся ператрус, іншых падрабязнасцяў на цяперашні момант няма.
Месцазнаходжанне Вайцешыка і тое, што яму інкрымінуюць, высвятляецца.