Прарасійская актывістка Вольга Бондарава адбыла адміністрацыйны арышт

Вольга Бондарава

Вольга Бондарава

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава адбыла адміністрацыйны арышт. У сакавіку яе арыштавалі і змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна за "экстрэмізм".

Пра тое, што Бондарава выйшла з-за кратаў, паведаміў блогер Андрэй Павук, якому яна ператэлефанавала і пыталася, "чаго ён хацеў". Павук кажа, што спярша не пазнаў Бондараву па голасе, а яна не пазнала яго.

Вольга Бондарава, якая не хавае лаяльнасці да Лукашэнкі, нажыла сабе ворагаў у яго атачэнні (напрыклад, атакавала нават Ганну Лукашэнку, нявестку Аляксандра Лукашэнкі). У выніку была арыштаваная на 13 сутак.

Бондарава ў апошнія гады стала вядомая ў нашай краіне не толькі як прыхільніца "традыцыйных каштоўнасцяў", прапагандыстка "рускага свету", але і як "барацьбітка" з беларускай мовай і культурай. Пасля яе даносаў адмянялі фэсты, канцэрты, лекцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.