Прапагандысты Лукашэнкі сёння колюць дровы
Пляцоўка для "чэмпіяната па колцы дроваў" / t.me/pul_1
Улады Беларусі 29 кастрычніка арганізавалі чэмпіянат па колцы дроваў сярод прапагандыстаў. У гэтым годзе ён праходзіць у другі раз.
Усё пачалося з таго, як Лукашэнка на камеру вырашыў калоць дровы, каб дапамагчы "замярзаючай Польшчы". Польшча без дроў ад Лукашэнкі чамусьці не змерзла. Але дзяржпрапаганда чамусьці ўхапілася за гэтую пустую ідэю.
І сёлета журналісты, якія абслугоўваюць рэжым, зноў будуць махаць сякерамі ў сваё задавальненне.