Пракурор Іркуцка кажа пра 48 загінулых пасля атручвання "Баярышнікам"
Колькасць ахвяраў атручвання канцэнтратам "Баярышнік" у Іркуцкай вобласці дасягнула 48 чалавек. Такую лічбу назваў пракурор Ленінскага раёна Іркуцка Станіслаў Зубоўскі, перадае РБК.
Раней пракурор казаў пра 41 загінулага. У лякарні былі шпіталізаваныя 57 чалавек, стан тых, хто застаўся ў жывых, ацэньваецца як вельмі цяжкі.
Аднак улады Іркуцка не пацвярджаюць лічбу ў 48 загінулых. Начальнік упраўлення па інфармацыйнай палітыцы адміністрацыі Іркуцка Ігар Навумкін заявіў, што па звестках мэрыі ад атручання загінуў толькі 41 чалавек. Кіраўніца прэс-службы ўрада Іркуцкай вобласці Ірына Алашкевіч паведаміла, што ў стацыянары памёр 21 чалавек.
Як паведамлялася раней, прычынай масавых атрычанняў у Ленінскім раёне Іркуцка называюць канцэнтрат для ваннаў "Баярышнік". Мяркуецца, што яны выпіілі канцэнтрат, нягледзячы на папераджальную этыкетку аб забароне ўнутранага ўжывання. эксперты паведамілі, што ў склад канцэнтрату ўваходзілі антыфрыз і метанол (метылавы спірт).
Расійскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Паведамляецца пра затрыманне сямі чалавек, якія, па звестках следства, распаўсюджвалі прадукцыю. У Іркуцку ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Мэрыя горада таксама забараніла гандаль спіртазмяшчальнымі бытавымі вадкасцямі.