Прагноз надвор'я на нядзелю: месцамі будзе да +27°С!
У Беларусі чакалі вясну, а прыйшло адразу лета / pixabay
Нядзеля ў Беларусі будзе цёплай. Максімальная тэмпература ўдзень складзе +22..+27°С, абяцаюць сіноптыкі Гідраметцэнтра.
"Зменная хмарнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага", — дадаюць сіноптыкі.
У сталіцы таксама ўсталююцца летнія тэмпературы. Удзень паветра прагрэецца да +23..+25°С, вечар таксама будзе цёплым: +16..+19°С.