Прагноз надвор'я на нядзелю: кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 13 чэрвеня, у Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні парывісты. Днём месцамі па захадзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м / с.
У начны час тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў, у дзённыя гадзіны па краіне чакаецца 17-23 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.