Прадстаўнікі БАЖ адмовіліся ехаць на канферэнцыю ў Маскву

У заяве Беларускай асацыяцыі журналістаў адзначаецца, што яна нязгодная "з правядзеннем канферэнцыі ў сталіцы дзяржавы, улады якой цягам апошняга часу мэтанакіравана спрыялі і спрыяюць разбурэнню этычных і прафесійных стандартаў журналістыкі". "На нашых вачах у расійскіх медыях адбываецца бессаромная падмена інфармацыйнай функцыі сродкаў масавай інфармацыі маніпулятыўнай і прапагандысцскай", — гаворыцца ў дакуменце. БАЖ не выключае, што і канферэнцыю могуць выкарыстаць "у прапагандысцкіх мэтах расійскія ўлады".

Таму праўленне БАЖ вырашыла ўстрымацца ад удзелу ў мерапрыемстве і не ехаць у Маскву. Робіцца гэта на знак салідарнасці з украінскімі калегамі.

Тэкст заявы можна пабачыць тут.