Працаўнікоў "Гомсельмаша" "ў мэтах прафілактыкі" вазілі ў калонію
У калоніі / t.me/combynews/
Працаўнікоў дэпартамента забеспячэння вытворчасці ААТ "Гомсельмаш" "у мэтах прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў" вазілі ў жаночую папраўчую калонію № 4, паведамляе прэс-служба прадпрыемства. Там ім правялі экскурсію па тэрыторыі, паказалі, як жывуць і працуюць на швейнай фабрыцы зняволеныя. Працаўнікам "Гомсельмаша" расказвалі пра канкрэтныя выпадкі патраплення ў калонію за хабарніцтва.
У згаданай калоніі ўтрымліваюць і палітычных зняволеных. Іх там можа быць 119 чалавек.
t.me/combynews/