Працаўніцу міёрскай бальніцы аштрафавалі за распаўсюд "экстрэмізму"
Алена Шук / viciebskspring.org
Працаўніцу міёрскай бальніцы Алену Шук аштрафавалі на 740 рублёў за распаўсюд "экстрэмізму". Чарговы палітычны прысуд вынесла суддзя Ірына Яскевіч.
У судзе стала вядома, што жанчына ў сваім профілі ў Instagram "размясціла і захоўвала з мэтай распаўсюду публікацыі" з інфарэсурса, які ў РБ уключылі ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Суддзя заявіла, што пры вынясенні прысуду ўлічыла прызнанне Шук сваёй віны.
Нядаўна Яскевіч за такі ж прыдуманы "экстрэмізм" арыштавала галоўнага ветэрынара Міёрскага раёна Аляксандра Кезіка.