Пра моладзь, вайну, пазіцыю і апазіцыю ўнутры апазіцыі — эфір

Падчас канферэнцыі "Новая Беларусь"
Без скандалаў, дэмаршаў, прызначэнняў і непаразумення — якая ж “Новая Беларусь”? Правільна, як мінімум нецікавая. Бо, як кажуць знаўцы, усё вышэй пералічанае акурат і ёсць прыкметай дэмакратыі. Тым не менш, засталіся моманты, якія патрабуюць больш глыбокага і ўважлівага абмеркавання. Напрыклад, што дэмсілы могуць рэальна зрабіць для моладзі і для беларусаў ва Украіне.
Якія “справы моладзі і студэнцтва”, а тым больш іх праблемы здольныя вырашыць дэмсілы і ці ёсць чым ужо у гэтым кірунку пахваліцца? Чым найперш мусіць займацца Місія дэмсіл Беларусі ў Кіеве і якія для гэтага ёсць рэсурсы? Якія ўражанні засталіся ў моладзевай часткі дэмсіл ад канферэнцыі і ці рэальна наладзіць супрацу беларускіх дэмсіл і Банкавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.