Пра эміграцыю — праз казку: эфір са Святланай Бень

Святлана Бень падчас спектакля "Беспрацоўнае дрэва"

Святлана Бень падчас спектакля "Беспрацоўнае дрэва" / асабісты архіў

Беларуская артыстка Святлана Бень і берлінская мастачка Ліна Хесэ падрыхтавалі да выдання кнігу для дзяцей і дарослых пад назвай “Беспрацоўнае дрэва”. Гэта гісторыя дрэва, якое ўсё сваё расліннае жыццё адказна працавала дрэвам у парку, але праз бздуры начальства мусіла пакінуць працу і радзіму і выправіцца ў дарогу.

Выдавецтва “Мяне няма”, якое цяпер збірае замовы, каб надрукаваць наклад кнігі, папярэджвае, што гэта будзе нетыповае для яго выданне. Бо ў кнізе — мала словаў і шмат карцінак. Мала старонак, але шмат сэнсаў і эмоцый.

Ну а мы ў эфіры Еўрарадыё размаўляем са Светай — пра беларусаў, якія пасля падзей 2020-га сталі "беспрацоўнымі дрэвамі", пра нашы прыгоды, сум і надзею. Далучайцеся!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.