Польскія паліцыянты выратавалі беларуса. Ён перастаў дыхаць, пакуль ехаў у таксі

Паліцыянты ў Кракаве выратавалі беларуса

Паліцыянты ў Кракаве выратавалі беларуса / krakow.policja.gov.pl

Жыццё беларуса выратавалі супрацоўнікі дарожнай паліцыі ў польскім Кракаве, паведамляецца на сайце Галоўнага ўпраўлення гарадской паліцыі горада.

Інцыдэнт адбыўся ў пачатку лістапада. 37-гадовы беларус ехаў у таксі, але падчас паездкі ён страціў прытомнасць і не падаваў прыкмет жыцця. Калі да машыны падбеглі паліцыянты, мужчына ўжо не дыхаў.

Паліцыянты таксама паведамілі пра сітуацыю дыспетчару, і той накіраваў на месца машыну хуткай дапамогі. Да прыбыцця медыкаў паліцэйскія працягвалі рэанімацыйныя мерапрыемствы, і жыццё беларуса ўдалося выратаваць. Яго даставілі ў адну з кракаўскіх бальніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.