Польскі суд завочна арыштаваў чыгуначных дыверсантаў, якія ўцяклі ў Беларусь

Дзеянні польскіх службаў на месцы дверсіі

Дзеянні польскіх службаў на месцы дверсіі / PAP

Суд у Варшаве наклаў двухмесячны арышт з дня затрымання на двух мужчын, якіх падазраюць у дыверсіі на польскай чыгунцы. Пра гэта паведамляе польскае інфармагенцтва PAP са спасылкай на пракурора Артура Казноўскага.

Паводле яго, адразу пасля адпраўкі матэрыялаў з суда будзе вынесена пастанова аб вышуку падазраваных. Наступным крокам будзе зварот у суд з просьбай аб выдачы еўрапейскага ордара на арышт. Таксама польская пракуратура не выключае, што падасць хадайніцтва аб вышуку падазраваных праз Інтэрпал.

Два выбухі на польскай чыгунцы адбыліся 15-16 лістапада. Падазраванымі ў іх арганізацыі польскія спецслужбы называюць двух украінцаў, звязаных з расійскай разведка. У СМІ называлі іх імёны — гэта 41-гадовы Яўген Іваноў і 39-гадовы Яўген Конанаў. Яны прыбылі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі і пасля дыверсіі адразу выехалі зноў у Беларусь.

Польшча перадала афіцыйнаму Мінску дыпламатычную ноту з патрабаваннем выдаць дыверсантаў. МЗС Беларусі заявіў, што іх шукаюць у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.