Польшча пагражае закрыць на мяжы чыгуначны пункт у Кузніцы
Польшча выставіла ультыматум беларускім уладам. Калі да 21 лістапада сітуацыя з мігрантамі не стабілізуецца, палякі закрыюць чыгуначны пункт пропуску ў памежнай Кузніцы.
"У выпадку адсутнасці рэакцыі на гэты зварот Польшча, асцерагаючыся за бяспеку чыгуначнага руху і рызыку звязанай з гэтым катастрофы, спыніць чыгуначны рух праз памежны пераход у Кузніцы", — паведамляе польскі бок.
Гэтае рашэнне падтрымаў і прафсаюз машыністаў польскай чыгункі.
Дакумент быў перададзены кіраўніку Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатолю Лапо.