Польшча і краіны Балтыі прапануюць зраўнаваць санкцыі для Беларусі і Расіі
Санкцыі неабходныя для спынення беззаконня / procurious.com
Польшча і краіны Балтыі прапануюць зраўнаваць сектаральныя санкцыі для Беларусі і Расіі. Пра гэта піша журналіст Рыкард Ёзвяк. Такія прапановы гучалі і раней, але рэалізаваныя пакуль не былі.
Еўрасаюз якраз рыхтуе новы пакет абмежаванняў, які можа быць прыняты ў лютым. Польшча, Эстонія, Латвія і Літва прапануюць ЕС забараніць імпарт звадкаванага газу і алюмінія з РФ, увесці дадатковыя абмежаванні для авіяцыйнай сферы, спыніць фінансаванне сумесных навуковых даследаванняў.
Раней кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святалана Ціханоўская заяўляла, што санкцыі неабходныя для спынення беззаконня.