Полк Каліноўскага пракаментаваў затрыманне свайго былога байца

Васіль Грачыха / news.by
Полк Каліноўскага пракаментаваў затрыманне Васіля Грачыхі, якога беларускія спецслужбы назвалі былым байцом падраздзялення.
Прэс-служба палка пацвердзіла, што раней Грачыха быў у ў шэрагах падраздзялення. "Васіль Грачыха ў траўні 2022-га далучыўся да палка Каліноўскага і ў пачатку чэрвеня таго ж года пакінуў падраздзяленне. Што з ім адбывалася пасля гэтага, нам невядома", — цытуе выданне "Зеркало" адказ прэс-службы палка Каліноўскага.
Пра затрыманне Грачыхі стала вядома ўвечары 5 траўня. На дзяржаўных каналах выйшаў відэасюжэт, у якім прадстаўнікі КДБ прадэманстравалі дастаўку ў Беларусь экс-каліноўца. Пры гэтым не паведамлялася, дзе і калі адбылося затрыманне і якім чынам мужчына трапіў у рукі КДБ. Мяркуючы па навакольнай мясцовасці і голых дрэвах, затрыманне адбылося ўзімку ці на пачатку вясны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.