Полк Каліноўскага паказаў відэа пагоні за варожым квадрацыклам на фронце
За секунды да ўдару / facebook.com/kalinouskipolk/
Полк Каліноўскага паказаў відэа пагоні аператараў FPV-дронаў за варожым квадрацыклам на фронце. Ён перавозіў каністры з палівам. Але расійскае падраздзяленне іх не дачакалася.
"Па выніку двое акупантаў зніклі разам з транспартам і больш іх ніхто не бачыў", — каментуе вынік аперацыі падраздзяленне.
У сярэдзіне жніўня выканаўца абавязкаў камандзіра палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей расказаў, што ўсе баявыя падраздзяленні палка выконваюць задачы на ўсходзе Украіны.