Полк Каліноўскага аднавіў набор добраахвотнікаў
Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба палка Каліноўскага
Полк Каліноўскага аднавіў набор рэкрутаў. Прычым пра ўсе падраздзяленні палка.
"Падрабязнасці аб часовым спыненні рэкрутынгу дадзім праз некаторы час у нашых навінах", — заяўляе прэс-служба падраздзялення.
Як распавядала Еўрарадыё, набор у шэрагі каліноўцаў быў прыпынены 5 верасня. Прычыны такога рашэння не называліся.
Полк Каліноўскага — самае вялікае з беларускіх добраахвотніцкіх падраздзяленняў, якія абараняюць Украіну.