Полк Каліноўскага абвяргае гібель Яна Рудзіка
Ян Рудзік / Радыё "Рацыя"
Полк Каліноўскага выступіў з афіцыйным абвяржэннем звестак пра гібель байца Яна Рудзіка (покліч "Люкс").
Звесткі пра гібель байца Тактычнай групы Крыўцова з'явіліся ў тг-канале, звязаным з Мністэрствам абароны Беларусі.
"Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Люкс жывы і працягвае выконваць баявыя задачы", — заяўляюць у палку Каліноўскага.
Ян Рудзік быў адным з рэдактараў канала NEXTA, потым уваходзіў у Каардынацыйную раду. У сакавіку 2024-га ён стаў байцом палка Каліноўскага.